Апошні школьны званок

25.05.2024
Выпускнікі прымалі пажаданні ад усіх, хто стаў для іх за гады вучобы такімі роднымі і блізкімі
25 мая для навучэнцаў Ханявіцкай СШ Свіслацкага раёна прагучаў апошні школьны званок. Выпускнікі прымалі пажаданні ад усіх, хто стаў для іх за гады вучобы такімі роднымі і блізкімі: настаўнікаў, бацькоў, дырэктара школы. З цёплымі словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся госці школьнага свята Дзічкоўскі Б.К, старшыня Ханявіцкага сельскага выканаўчага камітэта,Гуштын М.А., метадыст Свіслацкага вучэбна-метадычнага кабінета, Свістун А.С., намеснік дырэктара ААТ "Ханявічы". Пераможцам творчых конкурсаў, выдатнікам вучобы, актывістам школьнага жыцця ўручаны ганаровыя граматы. Напрыканцы галоўныя героі мерапрыемства атрымалі пажаданні першакласнікаў і разам далі апошні школьны званок.
поделиться в: