Аплата за харчаванне

АПЛАТА ЗА ХАРЧАВАННЕ выхаванцаў, якія наведваюць ўстанову дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі на падставе артыкула "Аб змене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317" «Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, ва ўстановах адукацыі»".
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 червеня 2021 года № 333, у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, унесены змяненні і дапаўненні:
плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі спаганяецца ў памеры 100 % ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы;
Не спаганяецца: з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей – інвалідаў; (прадаставіць копію пасведчання)
Зніжаецца на 50 %для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў - выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў); ( даць копію пасведчання)
Зніжаецца на 30 % для сем'яў, якія маюць 2 дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі; (даць даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам і атрымлівае дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі)
Аплата законнымі прадстаўнікамі харчавання за 1 дзень знаходжання ў установе дашкольнай адукацыі складае:

у групах дашкольнага ўзросту (з 3 да 7 гадоў) - 4 руб. 71 к.

Аплата праводзіцца да 25 чысла бягучага месяца.

поделиться в: