Да ведама бацькоў БУДУЧЫХ НАВУЧЭНЦАЎ першых класаў

Паважаныя бацькі!
З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей і адаптацыі іх да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, у нашай установе арганізавана работа адаптацыйнай групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў. Змест дашкольнай адукацыі ў гэтых групах вызначаецца базавым кампанентам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і узростам дзяцей.
Па пытаннях арганізацыі і працы груп кароткачасовага знаходжання Вы можаце звярнуцца па тэл: 7-51-66.
На ўсе пытанні, якія цікавяць Вас адкажа намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Леванчук Таццяна Аляксандраўна.
Дзеці, якія наведваюць адаптацыйную групу вызваленыя ад аплаты за дашкольную адукацыю.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------


Да ведама бацькоў будучых навучэнцаў першых класаў

АБ ПРЫЁМЕ Ў І КЛАС НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Прыём у І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;

Інструкцыя аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;

пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс/ “Аб арганізацыі прыёму ў І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.

Прыём дакументаў у І клас дзяржаўнай установы адукацыі “Ханявіцкая сярэдняя школа Свіслацкага раёна” на 2024/2025 навучальны год здзяйсняецца: для дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне - з 12 чэрвеня па 15 жніўня.

 У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Раздзел 8. Артыкул 15, пункт 2).

Прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе заявы, напісанага ад імя непаўналетняга яго законным прадстаўніком, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. (Раздзел 8. Артыкул 159, пункт 1).
У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў перыяд з 02 чэрвеня па 28 жніўня.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.

Графік прыёму дакументаў у І клас

 

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння ў 1 клас:
1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці
2. Пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія)
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя


Форма заявления о зачислении ребёнка в учреждение образования

Перечень необходимых школьных принадлежностей

1. Тетради в косую линейку (5 шт.)
2. Тетради в клетку (5 шт.)
3. Папка для тетрадей
4. Ручка шариковая (2 шт.)
5. Обложки для тетрадей, для книг
6. Простые карандаши (3 шт. ТМ)
7. Точилка
8. Ластик
9. Пенал (лучше мягкий)
10. Линейка (20 см)
11. Веер математический до 20, веер гласных и согласных букв
12. Цветные карандаши (18 цветов)
13. Гуашь (6 цветов)
14. Цветная бумага (2 набора формата А4)
15. Картон цветной и белый (формата А4)
16. Клей ПВА
17. Клей - карандаш
18. Ножницы школьные в футляре
19. Краски акварельные (12 цветов)
20. Альбом для рисования
21. Пластилин, дощечка, стеки
22. Кисточки
23. Стаканчик для воды «непроливайка»
24. Спортивная форма
25. Спортивная обувь
26. Школьная форма
27. Сменная обувь

 

поделиться в: