МЕТАДЫЧНЫЯ РАСПРАЦОЎКІ
Класная гадзіна (10 клас) "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.
Задачы:
- садзейнічаць фарміраванню сацыяльнага аптымізму, выхаванню патрыёта і грамадзяніна;
- дапамагчы вучням на канкрэтных прыкладах усвядоміць сувязь мінулага з сучасным;
- стварыць умовы для развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення важнейшых якасцей асобы.
Ход урока:
І. Стварэнне эмацыянальнага настрою
За парты зноў паклікаў нас
Званок – жаўрук вясёлы.
Дзень добры, родны, светлы клас!
Дзень добры, маці- школа!
Л. Чыркунова
1. Добры дзень, дарагія дзясяцікласнікі! Я віншую вас з пачаткам новага навучальнага года і вітаю тых, хто з задавальненнем ішоў у школу, тых, у каго добры настрой, тых, хто гатовы вучыцца, тых, хто хоча атрымліваць добрыя адзнакі.
2. Садзейнічаць фарміраванню сацыяльнага аптымізму, выхаванню патрыёта і грамадзяніна – такая мэта сённяшняга ўрока, назва якому “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”
3. Эпіграфам да нашай тэмы з’яўляюцца словы Таісы Трафімавай (зачытаць). Я хацела б, каб у канцы ўрока кожны з вас прадоўжыў гэтыя радкі.
ІІ. Праца па тэме ўрока
1.“Мазгавы штурм”
Хто такі грамадзянін? Запішыце, калі ласка, як вы разумееце значэнне гэтага слова.
2. Падвядзенне вынікаў “мазгавога штурму”
Слова “грамадзянін” ужываецца ў розных значэннях:
- жыхары краіны, якія маюць права грамадзянскасці;
- гэта чалавек, які мае правы і абавязкі, не парушае законы і адказвае за свае ўчынкі;
- гэта чалавек, думкі і ўчынкі якога накіраваны на карысць Айчыне, на карысць свайго народа.
3.Выразнае чытанне вершаў пра Беларусь, якія напісалі выпускнікі нашай школы.
а) Твае азёры ззяюць сінявой,
Твае аблокі песцяцца ў блакіце.
Я чую голас твой у песні салаўёў,
Ты мне мілей за ўсё на белым свеце.
О Беларусь, ты зведала нямала
Нянавісці варожай, беднаты,
Знявагі да сябе, чужой навалы,
І горкіх слёз, і плачу сіраты.
Не пакарылася нікому, адстаяла
Прастор палёў, і рэкі, і лясы,
Перамагла, з кален сагнутых устала,
Каб вольнай быць і чыстай назаўжды.
Хай не змаўкае птушак гоман звонкі
І ціхае журчанне ручая!
І ты навек застанься сінявокай,
Такой, якой запомніў цябе я!

Эпіграф: Зямля бацькоў – цудоўная зямля.
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён, і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!
Таіса Трафімава

б) Беларусь мая сінявокая, краіна святла жураўліная!
Нідзе лепшай старонкі не стрэну.
Павер, у мяне ты адзіная.
Ты – адзіная,
непаўторная,
любімая,
нескароная.
Над табой прашумелі злыя нягоды,
І вятрыскі войнаў зламалі твае каласы.
З сівога попелу, з чорнай нядолі
Мы ўзняліся, паўсталі да новае долі
І жыццё адрадзілі на роднай зямлі.
Адрадзілі для песні, для шчаслівага заўтра,
Адрадзілі для чыстай расы на траве,
І для звону крыніцы,
І для звону званіцы,
Што як стражы стаяць над Радзімай маёй.
Беларусь мая сінявокая, краіна святла жураўліная!
Нідзе лепшай старонкі не стрэну .
Павер, у мяне ты адзіная.
4. Якім пачуццём аб’яднаны гэтыя вершы?
5. Патрыятызм – гэта пачуццё любові чалавека да сваёй Айчыны, нацыі, адданасць краіне, у якой жывеш, павага да дзяржаўных сімвалаў
6. Прадоўжыце сказ - Патрыятызм праяўляецца:
- у любові да сваёй Айчыны;в любви к своему Отечеству;
- у любові да культуры сваёй нацыі, свайго народа;
- у гонары за свой народ, нацыю, за іх лепшыя якасці;
- у любові да сваёй малой радзімы, дзе нарадзіўся і правёў першыя гады жыцця;
- у жаданні працвітання Радзімы;
- у дзейнасці на блага Радзімы, адраджэнні і развіцці яе духоўнай і матэрыяльнай культуры;
- у выкананні грамадзянскага абавязку;
-у гатоўнасці ахоўваць і абараняць сваю краіну;
- у павазе да ветэранаў – абаронцаў Айчыны, гераічных подзвігаў сваіх бацькоў і дзядоў.
7. Навучыць патрыятызму, як вучаць матэматыцы, геаграфіі, нельга. Пачуццё Радзімы – не завучванне пэўных правіл. Гэта пачуццё пранікае ў нас разам з малаком маці. Гэта паветра, якім мы дыхаем, сонца, якое мы бачым, дом, у якім мы жывём.
“ Жывёлы, якія ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, якія лятаюць у паветры, ведаюцьгнёзды свае, рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэчках, чуюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Таксама і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены былі, да таго месца вялікую ласку маюць”. Гэта словы нашага славутага земляка, вялікага беларуса Францыска Скарыны. Безумоўна, любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
У народзе кажуць, што чалавек, які не ведае свайго мінулага, не мае права на будучае. Толькі дрэва з моцнымі каранямі можа і будзе жыць доўга.
Гісторыя – гэта і ёсць нашы карані…
Зараз давайце разам упэўнімся ў тым, што мы добра ведаем гісторыю сваёй краіны, імёны людзей, якія яе праславілі і якімі мы ганарымся па праву.
8. Якія падзеі, што адбываліся на тэрыторыі нашай краіны, вам запомніліся і чаму?
- Утварэнне ВКЛ- каля 1240 г. – ас. Міндоўг, Ягайла, Вітаўт;
- Грунвальдская бітва (супраць Ордэна крыжаносцаў)– 15 ліпеня 1410 г.: пасля яе на працягу пяці стагоддзяў, да 1914 года, на землі Беларусі і Літвы не ступаў узброены немец, пасля гэтай бітвы з Польшчай і ВКЛ мусіла лічыцца Еўропа – ас. Вітаўт, Ягайла;
- паўстанне 1863-1864гг.- ас.Кастусь Каліноўскі, Валерый Урублеўскі, Рамуальд Траўгут і інш.;
- ВАВ;
- набыццё незалежнасці ў 1991 г. і інш..
9. Назавіце імёны тых, хто, на вашу думку, сваёй дзейнасцю садзейнічаў праслаўленню, развіццю Беларусі.
(Вітаўт – пры ім ВКЛ дасягнула росквіту, развівалася бел.мова; Мікола Гусоўскі – аўтар ,, Песні пра зубра”; Скарына – першадрукар, у Празе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове; Сымон Будны; Сімяон
Полацкі; Еўфрасіння Полацкая – асветніца, мецэнатка, першая беларуская святая; Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш. пісьменнікі; Мінай Філіповіч Шмыроў (Бацька Мінай) – кіраўнік партызанскага атрада, Герой Савецкага Саюза; Марат Казей – юны партызан, Герой Савецкага Саюза; Пётар Міронавіч Машэраў – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, арганізатар і кіраўнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў час ВАВ, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, пасля вайны – з 1965 г. першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі; Пётар Клімчук – лётчык-касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза; Уладзімір Кавалёнак – лётчык-касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза і іншыя).
10 . Час не стаіць на месцы, вось вы ўжо ў 10-м класе. Зусім хутка вас назавуць выпускнікамі і вы пойдзеце ў дарослае жыццё, якое адрозніваецца ад свету дзяцінства. І перш за ўсё – вашай поўнай і свядомай адказнасцю за кожны зроблены крок.
Жыццё не дзіцячая забава, дзе, раскідаўшы цацкі, заўсёды ўсё можна пачаць спачатку. Ні адно яго імгненне, на жаль, нельга вярнуць, пражыць па-новаму. Хаця часам так хочацца…
У гэтым новым, дарослым жыцці вы будзеце адказваць не толькі за сябе. У вашых руках будучае ўсяго нашага грамадства.
11. Практыкаванне «Я - патрыёт»
Складзіце ўяўленне пра сябе як патрыёта, ацэньваючы (па пяцібальнай шкале) рад якасцей вобраза «Я-патрыёт».
* грамадзянін Беларусі
* патрыёт свайго народа
* інтэрнацыяналіст
* гонар за сваю Айчыну
* готоўнасць да абароны Беларусі
* павага да айчыннай гісторыі

* вера ў будучыню Беларусі
12. Я ўпэўнена, што кожны з вас не раз марыў пра тое, якое будучае ў яго наперадзе, уяўляў яго па-свойму. Спадзяюся, што вы ўсе бачыце сваё будучае на Радзіме. ,, Нашы мэты высакародныя. Нашы перспектывы ясныя і зразумелыя. І я ўпэўнены, што кожны грамадзянін нашай краіны, увесь беларускі народ будзе працаваць так, каб кожны з нас мог сказаць: я люблю сваю сям’ю, я ганаруся сваёй Радзімай, і я шчаслівы, што жыву і буду жыць і працаваць у Беларусі!”- гэтыя словы належаць А. Р.
Лукашэнку, Прэзідэнту нашай краіны.
13. Якім жа ўяўляеце будучае Беларусі і сваё будучае вы, сённяшнія яшчэ школьнікі, але ў хуткім часе выпускнікі школы?
(Першая прапаную варыянты: будучае Беларусі – незалежнасць, маё будучае – мае дзеці. Коратка патлумачу свой выбар. ,, Незалежнасць – гэта найвышэйшая мэта, да якой ідуць народы, той кумір, якому ў ахвяру аддаюць яны сваіх лепшых сыноў”, - словы Аркадзя Смоліча,беларускага вучонага і грамадскага дзеяча. Вучні па чарзе прапануюць свае варыянты і тлумачаць свой выбар).
14. Як вы лічыце, ці ёсць сувязь паміж вашым будучым і будучым Беларусі? Калі ёсць, то якая?
(Выказванні вучняў).
ІІІ. Падвядзенне вынікаў
Рэфлексія
а) Звернемся яшчэ раз да эпіграфа. Ці згодны вы са словамі паэткі? Чаму?
(выказванні вучняў)
б) Выразнае чытанне верша настаўнікам
Калі імглістае крыло
Нахіліць цемра над табою,
Ты не здавайся ёй без бою
І ведай: вернецца святло.
Ты верыш – значыцца жывеш,
Табе стае натхнення, сілы,
Пакуль з табой навечна родны
Край, які Айчынаю завецца.
Н. Гальпяровіч
Класны кіраўнік Шкодзіч Ж.В.

Будучае Беларусі
Маё будучае