Студзеньскае пасяджэнне ШАГа тэматычнага блока "Я і закон" ў 7-ым класе прайшло ў форме вуснага часопіса "Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь". Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў падлеткаў прававой культуры, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці.
На сустрэчу была запрошана кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Карпічэнка Ірына Аляксееўна, якая расказала вучням пра асновы канстытуцыйнага ладу дзяржавы, выбарчую сістэму, мясцовае кіраванне і самакіраванне.
З мэтай развіцця сацыяльных і камунікатыўных кампетэнцый, пазнавальнага інтарэсу, умення выкарыстоўваць дадатковую літаратуру, аналізаваць і супастаўляць факты была праведзена віктарына "10 фактаў пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь" і інтэрактыўная гульня "Права ці абавязак?".
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Хоневичская средняя школа Свислочского района