21.12.2023 у 7-ым класе прайшло снежаньскае пасяджэнне ШАГа па тэме "Мая Радзіма ўчора, сёння, заўтра". Мэтай мерапрыемства было фарміраванне пачуцця патрыятызму, любві да роднай зямлі, людзей, якія жывуць побач, паказаць значэнне Радзімы ў жыцці кожнага чалавека, грамадзяніна сваёй краіны. На этапе "Мы даведваемся" вучні пазнаёміліся з гісторыяй паходжання населеных пунктаў, у якіх яны пражываюць, славутымі землякамі, наведаўшы школьны гісторыка-краязнаўчы музей.
На этапе "Мы разважаем" Аляксандра Талай правяла для аднакласнікаў экскурсію "Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны", засяродзіўшы ўвагу на экспазіцыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
Заключным этапам мерапрыемства быў творчы праект "Мая Радзіма будучага", вынікам якога сталі распрацаваныя запаведзі сапраўднага чалавека.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Хоневичская средняя школа Свислочского района