6-ы дзень. "Дрэва здароўя"

12.10.2024
Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
12.10 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Для вучняў была арганізавана забаўляльная гульня "Дрэва здароўя", падчас якой былі абагулены веды дзяцей пра здароўе, здаровы лад жыцця і прыёмах яго замацавання і захавання. Таксама вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы "Вас выклікае спартландыя", дзе змаглі прадэманстраваць і рэалізаваць свае фізічныя здольнасці, праявіць уменне працаваць дружна ў камандзе. Усе атрымалі зарад бадзёрасці,энергіі і станоўчых эмоцый, якія так патрэбны для здароўя.
 
поделиться в: