Вучні наведалі музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі і палац Пуслоўскіх у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Дзве сядзібы знаходзяцца адна насупраць другой, размясціўшыся па розныя бакі сучаснай шасэйнай дарогі.
Сям'я Касцюшкаў жыла ў аднапавярховай драўлянай сядзібе, арандуючы землі ва ўладальніка Косаўскага Ключа Яна Сапегі. Сучасныя экспазіцыі знаёмяць з размяшчэннем пакояў гэтага невялікага маентка: звычайная кухня з вялікай печчу, тут жа сталовы стол з шасцю дзеравянымі крэсламі , па колькасці сямейнікаў, практычна абстаўлены кабінет і пакой для гасцей,спальны пакой бацькоў і тут жа дзеравяная дзіцячая люлька. Нягледзячы на невялікі даход сям'і, Т.Касцюшка атрымаў для таго часу добрую адукацыю. Ён валодаў пяццю мовамі, іграў на фізгармоніі, сам складаў музыку і добра маляваў, рэпрадукцыі яго карцін і сёння знаходзяцца ў экспазіцыі маёнтка. Галоўная ж заслуга , якая прынесла Касцюшку гістарычную памяць – гэта яго ваенны талент. , прызнаны ў Амерыцы і Францыі, а таксама ў Польшы. У розных частках свету Т.Касцюшка ваяваў засёды за свабоду прыгнечаных. Помнікі Т.Касцюшку ёсць у Амерыцы і Францыі, Польшчы і Беларусі – гэта сведчанне памяці нашаму неардынарнаму земляку.
Палац Пуслоўскіх уражвае сваёй манументальнасцю і прыгажосцю. Ён лічыўся адным з прыгажэйшых будынкаў Беларусі дзевятнаццатага стагоддзя. Сам будынак налічваў сто пакояў і не адзін з іх не паўтараўся. Вакол палаца быў закладзены ўнікальны парк, было мноства скульптур і экзатычных дрэў. Існуе меркаванне, што У.Караткевіч у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» апісваў іменна гэты палац і яго мясцовасць.На жаль, сёння мы не можам агледзець багаты парк, які так маляўніча апісаў пісьменнік, застаецца толькі ўключыць фантазію і ўявіць.І яшчэ. Сёння мы павінны быць удзячны роду Пуслоўскіх за тое, што радавая сядзіба Касцюшкаў упершыню была адноўлена іменна імі,у знак глыбокай павагі да Тадэвуша Касцюшкі.
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Свислочского райисполкома
Государственное учреждение образования
Хоневичская средняя школа Свислочского района