Музей Ручніка на базе ДУА "ВПК Корнадзьскі д/с-БШ"

"Юныя турысты" наведалі музей Ручніка

Выхаванцы гуртка "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка, які працуе на базе ДУА "ВПК Корнадзьскі д/с-БШ". Усе з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты, некаторым з якіх больш за 100 гадоў. Вучні даведаліся, што для ручнікоў, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці , характэрны некаторыя адметныя рысы (белае поле, ромба-геаметрычны ўзор чырвонага і чорнага колераў). Для ручнікоў выкарыстоўваліся тканіны з ільну, а канцы ручнікоў упрыгожваліся карункамі, звязанымі на прутках ці шыдэлкам. Таксама зазірнулі ў "Музей у чамадане", у якім захоўваецца сапраўдны скарб - 7 саматканых ручнікоў. Кожны з іх мае сваё прызначэнне. Выціральнік - для выцірання твару і рук, трапкач - для захоўвання ежы ў полі, набожнік служыць для афармлення іконы, падножнік выкарыстоўваецца ў час вяселля, пахавальны - у час пахарон, абыдзённік служыць абярэгам, а намітка - галаўным уборам. Дзякуем Лысевіч В.А. за цікавуюі пазнавальную экскурсію.
"Юныя турысты" наведалі музей Ручніка "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка

 "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха  Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха     Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха 

поделиться в: